Беларуская Служба

Міраслава Гангадзэ: Непрадказальнасць Дональда Трампа можа аказацца станоўчым чыннікам для Украіны 

10.11.2024 13:04
«Адназначна можна сказаць, што пры Дональдзе Трампе палітыка больш вернецца ўнутр Амерыкі, чым на вонак».
Аўдыё
  • Міраслава Гангадзэ: Непрадказальнасць Дональда Трампа можа аказацца станоўчым чыннікам для Украіны 
Ілюстрацыя PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Рэспубліканец Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Ён абышоў дэмакратку — цяперашнюю віцэ-прэзідэнтку — Камалу Харыс як у штатах, дзе звычайна галасуюць за рэспубліканцаў, так і ў важных так званых «свінг-штатах».

Гэта азначае, што свет апынуўся ў новай рэальнасці. Якая яна будзе —  гэта ўраўненне з мноствам невядомых. Дэмакраты ў Амерыцы таксама апынуліся ў гэтай новай рэальнасці. Там на наступны дзень пасля выбараў пачалі шукаць вінаватых. Аднак гэтыя выбары прынеслі еўрапейцам, яшчэ большы стрэс, чым той які перажываюць цяпер у Вашынгтоне. 

На пытанне Беларуская службы, ці сапраўды варта баяцца з'яўлення Дональда Траспа ў Белым доме адказвае кіраўніца «Голасу Амерыкі» ва Усходняй Еўропе Міраслава Гангадзэ:

— Цяпер Белы дом, адміністрацыя Байдэна спрабуе вылучыць апошнія грошы, прадугледжаныя на падтрымку Украіны, 6 мільярдаў долараў, і хочуць зрабіць гэта як мага хутчэй да інаўгурацыі прэзідэнта Трампа. Чаму яны хочуць гэта зрабіць? З-за рызыкі таго, што адміністрацыя Трампа і рэспубліканцы ў Кангрэсе могуць вырашыць больш не дапамагаць Украіне. Сёння Украіна апынулася ў такой сур’ёзнай сітуацыі па ў бюджэце, і ў плане ваеннай дапамогі, што без знешняй падтрымкі, без замежнай дапамогі Украіне проста не выжыць.

Ці ёсць рызыка, што гэтая дапамога будзе спыненая, калі Трамп прыйдзе ў Белы дом?

— Вядома, ёсць. Ці адбудзецца гэта, мы ўбачым, калі ён уступіць на пасаду. Таму што, мяркуючы па яго публічных заявах падчас кампаніі, ён кажа, што хоча спыніць вайну, спыніць вайну, праз 24 гадзіны пасля атрымання ўлады. Чаго чакаць? Гэта пэўныя канкрэтныя крокі, каб, магчыма, заахвоціць бакі да перамоў. І тут пытанне ў тым, наколькі Украіна будзе гатовая пайсці на пэўныя саступкі, на якія, хутчэй за ўсё, давядзецца пайсці, калі такія перамовы з Расіяй адбудуцца цяпер.

Вы сачылі за кампаніяй у ЗША. Калі Украіна і Еўропа хоць нейкім чынам прысутнічалі ў дыскурсе кандыдатаў, ці прыгадвалася хоць у нейкі кантэксце Беларусь? 

— Не, ніводнага разу. Беларусь перастала быць фактарам, таму што яна практычна акупаваная Расіяй, і таму Беларусь не разглядаецца як нейкая асобная краіна, якая сама можа вызначаць сваю замежную палітыку. Таму, напэўна, у гэтым прычына таго, што пра Беларусь практычна не чуваць на міжнароднай арэне.

Тэма вайны ва Украіне, агулам міжнародная палітыка, была другаснай падчас выбарчай гонкі. Ці ёсць небяспека ізаляцыянізму  ў ЗША пры Дональдзе Трампе ў Белым доме? Ці сапраўды гэта магчыма?

— Трамп абяцае:«Амерыка перад усім» — гэта ягоны лозунг. Якія першыя крокі, якія ўжо абяцае Дональд Трамп, дык гэта выразна вырашаныя пытанні з нелегальнай іміграцыяй. Гаворка ідзе аб дэпартацыі нелегальных мігрантаў з ЗША. Таксама і пытанне пагадненняў або дамоўленасцей з Кітаем. Ёсць таксама пэўныя пытанні вытворчасці і палітыка ў дачыненні да амерыканскай эканомікі. І мы ўжо бачылі, нават за апошнія два дні, наколькі сур'ёзна падняўся рынак у Злучаных Штатах і як упаў еўрапейскі абменны курс. І гэта нават прэзідэнт Трамп яшчэ не прыйшоў да ўлады, а наступствы яго будучай палітыкі мы ўжо бачым. Безумоўна, вынікі выбараў у ЗША былі прадвызначаныя станам эканомікі, так лічаць эксперты. Людзі не задаволеныя сваім эканамічным становішчам, і гэта было адным з фактараў, чаму Дональд Трамп перамог на гэтых выбарах. Але, адназначна можна сказаць, што пры Дональдзе Трампе палітыка больш вернецца ўнутр Амерыкі, чым вонкі.

Часта эксперты кажуць, што Дональд Трамп непрадказальны ў сваіх дзеяннях. Ці сапраўды гэта кепска ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны? 

— Непрадказальнасць у крытычных сітуацыях заўсёды лепш, чым непрадказальнасць. Таму гэта можа згуляць у плюс.

Слухайце аўдыё!

эж