«Калі мы паглядзім на больш шырокую карціну таго, што адбываецца ў Еўрапарламенце, мы ўбачым, што існуе там вельмі глыбокая інфільтрацыя ФСБ Расіі», – прыводзіць словы польскага еўрадэпутата niezalezna.pl.
У будынку ў Бруселі, працавала дачка прэс-сакратара Крамля Пяскова. Ніхто не падумаў, што яна мае доступ да ўсіх парламенцкіх дакументаў, што можа скрасці вельмі важную інфармацыю.
«Адзінае, чаго тут не хапае, – гэта выязнога кабінета Пуціна», сказаў польскі еўрадэпутат Дамінік Тарчыньскі ў праграме Міхала Рахоня «#Jedziemy».
У сераду Еўрапарламент склікаў тэрміновыя дэбаты аб вяршэнстве права ў Польшчы. Яе галоўнай тэмай стаў акт, які дазваляе стварыць у Польшчы камісію па расследаванні расійскага ўплыву.
Тарчыньскі расказаў, што нямецкі палітык, Манфрэд Вэбер, старшыня «Еўрапейскай народнай партыі» (ЕНП), «знаходзіцца пад пільным наглядам бельгійскіх службаў, якія разам з нямецкімі службамі правялі праверку ў штаб-кватэры партыі ЕНП «заклапочаны карупцыяй у гэтай групе».
«І гэтая ж «Еўрапейская народная партыя» запытала дэбаты па Польшчы і чытае нам лекцыі аб вяршэнстве права», – абураецца Дамінік Тарчыньскі.
Польскі еўрадэпутат называе прозвішчы палітыкаў ЕП, якія цесна звязаныя з расійскімі лабістамі.
Тарчыньскі адзначае, што вялікая частка расійскіх лабістаў, якія да нядаўняга часу мелі права знаходзіцца ў будынку Еўрапарламенту, звязаныя з нямецкімі еўрадэпутатамі.
яс