Беларуская Служба

Польшча будуе сістэму абароны. Прадпрыемствы заробяць на дзяржаўных ваенных заказах

13.08.2024 11:02
У выніку вайны ва Украіне і радыкальнага павелічэння польскага абароннага бюджэту, заводы польскага ВПК значна павялічылі свае даходы.
    -    .
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш працягвае ўзбройваць польскую армію. Фота: PAP/Radek Pietruszka

Міністэрства нацыянальнай абароны намерана выдаткаваць больш за 500 мільярдаў злотых на новае ўзбраенне ў 2021-2035 гадах. Яно купіць 96 амерыканскіх баявых верталётаў Аpache. Але польскія прадпрыемствы таксама будуць зарабляць на дзяржаўных заказах – адзначае Rzeczpospolita.

Напрыклад, Ваенны авіязавод (Wojskowe Zakłady Lotnicze) у Лодзі атрымае магчымасць праводзіць праверкі і рамонт выбраных кампаненты верталётаў. Гэта азначае, што на працягу наступных 40 гадоў прадпрыемства будзе рэгулярна атрымліваць заказы на абслугоўванне машын. У сваю чаргу, сталеліцейны завод у Сталёвай Волі (Huta Stalowa Wola) заключыў кантракт з Raytheon Polska, часткай амерыканскага збройнага гіганта, на вытворчасць 48 пускавых установак M903 для сістэмы Patriot.

– Вельмі важна, каб польская прамысловасць вырабляла абсталяванне для польскіх узброеных сіл і каб яна мела магчымасць увайсці ў глабальныя ланцужкі паставак, – тлумачыць генерал Міхал Марціняк (Michał marciniak), упаўнаважаны міністра нацыянальнай абароны па будаўніцтве сістэмы супрацьпаветранай абароны.

У выніку вайны ва Украіне і радыкальнага павелічэння польскага абароннага бюджэту (агульныя запланаваныя выдаткі ў гэтай сферы ў 2024 годзе складаюць прыкладна 150 мільярдаў злотых) заводы польскага ваенна-прамысловага комплексу значна павялічылі свае даходы. Але, ці польская прамысловасць зможа радыкальна павялічыць вытворчыя магутнасці? Мінабароны выдзеліла на даследаванні і распрацоўкі больш за 1 мільярд злотых. Дзякуючы гэтаму польская абаронная прамысловасць можа мець добрыя прадукты толькі праз 10-15 гадоў.

нг