Беларуская Служба

Вялікабрытанія стала выдатнай лабараторыяй, якая паказвае, да чаго прыводзіць масавая міграцыя

13.08.2024 15:52
Беспарадкі могуць стаць вялізнай пагрозай стабільнасці дзяржавы.
ВялікабрытаніяNata.dobrovolskaya/Shuteerstock
Тыднёвае выданне Do rzeczy аналізуе хваляванні ў Вялікабрытаніі, якія пачаліся пасля нападзення на школу танца і ёгі ў гарадку Саўтпорт. Нагадаем, 29 ліпеня 17-гадовы брытанец, бацькі якога прыбылі з Руанды, забіў у школе трох малых дзяўчынак, восем іншых дзяцей і двух дарослых цяжка параніў. Паліцыя дагэтуль не паведаміла, якая была яго матывіроўка. У краіне пачаліся пратэсты супраць мігрантаў.
Хваляванні назіраюцца ў розных пунктах дзяржавы, перш за ўсё ў самім Саўтпорце, а таксама ў Лондане. У многіх месцах сутычкі з паліцыяй вельмі жорсткія, таксама былі нападзенні на гатэлі, дзе жывуць мігранты. Пратэсты выклікалі рэакцыю груп мусульман, якія пачалі атакаваць белых. Аб гэтым маўчыць брытанскі прэм’ер-міністр, які раней заявіў, што паліцыя будзе жорстка распраўляцца з бандытамі, якія нападаюць на мігрантаў. Таксама паліцыя нашмат больш жорстка рэагуе на пратэсты белых жыхароў краіны, чым чорных або мусульман.
Хваляванні пракаментаваў кансерватыўны публіцыст Ракіб Эхсан (Rakib Ehsan), спецыяліст па сацыяльнай інтэграцыі. Паводле ягоных слоў, беспарадкі носяць “племянны” характар, што з’яўляецца вялізнай пагрозай стабільнасці дзяржавы. Аўтар артыкулу падсумоўвае, што Вялікабрытанія стала выдатнай лабараторыяй, якая прадстаўляе гатовыя высновы, да чаго прыводзіць масавая міграцыя. Калі мігранты з краін, дзе блізкая культура, галоўным чынам з Еўропы ці агулам Захаду, добра інтэгруюцца, дык людзі з Афрыкі ці мусульманскіх краін, якія прыехалі ў рамках новай хвалі міграцыі, амаль зусім не інтэгруюцца. Праўда, у брытанскім грамадстве шмат выдатна інтэграваных людзей з Пакістану ці Індыі, але яны прыбылі тады, калі іншаземцаў было значна менш.
У выпадку кожнай меншасці існуе колькасны парог, пасля перавышэння якога інтэграцыя яе членаў становіцца амаль немагчымай. І гэты парог ужо перайшлі ў Польшчы ў выпадку ўкраінцаў. Гэта аргумент супраць прапаноў тых, хто кажа, што адзіным лякарствам на дрэнную дэмаграфію з’яўляецца масавая міграцыя.
нг