У Расіі ў бліжэйшы час чакаецца эскалацыя пераследу замежнікаў і людзей з падвойным грамадзянствам, прагназуе выданне.
Расійскі суд у чацвер прысудзіў расіянку Ксенію Карэліну, якая таксама мае грамадзянства ЗША, да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі. Прычынай стаў перавод 52 долараў у першыя дні расійскага ўварвання на рахунак незалежнай украінскай арганізацыі «Разом для Украіны», якая займаецца абаронай правоў чалавека. Карэліна не першая расіянка з падвойным грамадзянствам, якую за апошні час пакаралі за супраціўленне вайне.
Раней падобны лёс напаткаў журналістку «Радыё Свабода» Алсу Курмашаву. Яе пасадзілі за «распаўсюд непраўдзівай інфармацыі аб дзейнасці расійскай арміі». 1 жніўня 2024 года яе вызвалілі ў рамках найбуйнейшага за апошнія гады абмену палоннымі паміж Расіяй і Захадам.
Параўноўваючы спісы палонных, якія ўдзельнічалі ў абмене, выданне піша, што Захад вяртаў людзей звязаных з апазіцыйнай або антываеннай дзейнасць, тады як у Расію вярталіся прафесійныя забойцы і шпіёны.
Палонныя патрэбныя Крамлю як валюта ў здзелках з Захадам. Прынамсі, так кажа Хрыста Грозеў, журналіст-расследавальнік сайта Bellingcat. На яго думку, гэта азначае небяспеку для ўсіх грамадзян заходніх краін, якія пражываюць у РФ.
юл