Беларуская Служба

Турцыя спрабуе атрымаць большы ўплыў на глабальныя праблемы і стварыць новыя саюзы

03.09.2024 18:08
Яна падала заяўку на ўступленне ў групу БРІКС.
,
Стамбул, ТурцыяPixabay/Şinasi Müldür

Турцыя падала афіцыйную заяўку на ўступленне ў групу БРІКС. Відаць, прэзідэнт Эрдаган лічыць, што цяжар глабальнай геапалітыкі ўсё больш пераносіцца на Усход – піша Forsal.pl са спасылкай на крыніцы Bloomberg. Анкара спрабуе атрымаць большы ўплыў на глабальныя праблемы і стварыць новыя саюзы, незалежныя ад яе традыцыйных заходніх партнёраў.

Такім чынам, Турцыя пачала новыя дыпламатычныя ініцыятывы, якія дазволяць ёй наладзіць або ўмацаваць адносіны з іншымі партнёрамі. У той жа час яна спрабуе выконваць свае абавязацельствы перад НАТА.

Турцыя падала заяўку на ўступленне ў групу БРІКС некалькі месяцаў таму, і адной з прычын можа быць расчараванне адсутнасцю якога-небудзь прагрэсу ў яе шматгадовых намаганнях па ўступленні ў ЕС, паведамілі агенцтву крыніцы. Яшчэ адной прычынай такога рашэння з'яўляецца пахаладанне адносін з саюзнікамі па НАТА. Турцыя падтрымлівае цесныя адносіны з Расіяй.

У канцы жніўня Азербайджан падаў заяўку на ўступленне ў блок БРІКС; гэта адбылося на наступны дзень пасля візіту расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Баку, падчас якога лідары ​​абедзвюх краін абмеркавалі гэтае рашэнне.

Група краін, вядомая як БРІКС, была заснаваная ў 2009 годзе Бразіліяй, Індыяй, Расіяй і Кітаем. З пачатку бягучага года новымі членамі блока сталі Эфіопія, Іран, Егіпет і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты; Саудаўская Аравія, якая атрымала запрашэнне, абяцала разгледзець пытанне аб далучэнні.

БРІКС аб'ядноўвае краіны, сукупны даход якіх перавышае траціну сусветнага ВУП і насельніцтва якіх складае 45% насельніцтва планеты. Членам блока належыць амаль 45% сусветных запасаў нафты. Большасьць гэтых краін афіцыйна займаюць нейтральную пазыцыю адносна вайны Расіі з Украінай і не падтрымліваюць спробаў Захаду ізаляваць Маскву на міжнароднай арэне. У студзені гэтага года Расія заняла старшынства ў БРІКС.

нг