Беларуская Служба

“Расія бярэ прыклад з Беларусі, калі гаворка ідзе пра прымяненне рэпрэсіўных практык”

13.09.2024 12:03
 Такое меркаванне прагучала на сустрэчы, прысвечанай беларускім палітзняволеным, праведзенай таварыствам “Мемарыял Польшча”.
Аўдыё
  • “Расія бярэ прыклад з Беларусі, калі гаворка ідзе пра прымяненне рэпрэсіўных практык”
C,   ,
Cустрэча, прысвечаная беларускім палітзняволеным, праведзенай таварыствам “Мемарыял Польшча”фота: Daria Krotova/Memoriał Polska

Гэта апошнімі гадамі заўважаюць праваабаронцы, якія спецыялізуюцца ў сітуацыі з правамі чалавека ў Расіі і Беларусі, гаворыць праваабаронца Хельсінкскага фонду па правам чалавека Вольга Саламатава:

-Гэтая таталітарная Расія вучыцца ў Беларусі рознага роду рэпрэсіўным практыкам. Адзінае, што можна было заўважыць у іншы бок, то нейкі час таму ў Расіі была лепш развітая практыка катаванняў. У некаторых месцах катаванні прымяняліся вельмі вытанчаныя і ад катаванняў людзі паміралі. Да 2020 года мы не маглі сказаць, што ў Беларусі ёсць сістэмныя, жорсткія, вытанчаныя катаванні, пры якія было вядома ў Расіі. Аднак на сустрэчах экспертаў і праваабаронцаў заўсёды абмяркоўвалася, што будзе першы раз, калі гэта адбудзецца. Што да гэтага трэба быць падрыхтаваным. Але ніхто не думаў, што гэта будзе так адразу і ў такім маштабе. Катаванні ў Беларусі, канешне, былі заўсёды, але гэта быў іншы фармат, і не ў такім страшэнным відзе, як мы пабачылі ў 2020 годзе, наўпрост на вуліцах. Тут Беларусь шмат у чым стала першай. Тут хутчэй адбываецца абмен негатыўным досведам.

Калі паглядзець на дзесяцігоддзі ўлады ў Беларусі, то многія рэпрэсіўныя прымусовыя формы ўводзіліся ў краіне, і яны распаўсюджваліся на ўсю Беларусь. З Расіяй так было зрабіць складаней. У Беларусі кожны па ўсёй краіне знае мяжу сваіх магчымасцяў. У Расіі пакуль не так, хоць яна вядзе агрэсіўную вайну.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле. Праваабаронца, між іншым, адказвае на пытанне: Як дабівацца вызвалення палітычных вязняў у Беларусі? Ці Хельсінкскі фонд па правах чалавека бачыць нейкія магчымасці, каб паўплываць на вызваленне зняволеных?

слухайце аўдыё

ав