У сувязі з неабходнасцю асвятлення актуальнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці Палка Каліноўскага ва Украіне Камандаваннем Палка прынята рашэнне аб стварэнні службы па знешніх сувязях і выпуску штотыднёвага афіцыйнага прэс-рэлізу.
У першым выпуску афіцыйны спікер палка Крысціна, пазыўны Чабор, расказала, што полк ніколі не адпраўляе непадрыхтаваных добраахвотнікаў на фронт, нават, калі яны самыя гэтага хочуць.
-Незалежна ад узроўню падрыхтоўкі кожны добраахвотнік спачатку залічваецца ў склад вучэбнай роты. Наша галоўная мэта – дапамагчы грамадзянскай супольнасці Беларусі ў вызваленні ад рэжыму Лукашэнкі пасля перамогі Украіны над Расіяй, у якой наш полк прымае актыўны ўдзел. Для дасягнення гэтай мэты неабходна падрыхтаваць максімальную колькасць ваенных прафесіяналаў, захаваць іх жыццё і здароўе.
У палку апрацаваны і паспяхова працуе метадычны падыход да навучання вайсковай справе. Заняткі праводзяцца па наступных дысцыплінах: агульная вайсковая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка па методыках NATO, фізічная падрыхтоўка, псіхалагічныя трэнінгі.
ав