Беларуская Служба

Пасля прыезду ў Беларусь затрымалі адміністратарку чату «Беларусы Каліша»

25.07.2024 21:29
На відэа жанчына кажа, што жыве ў Польшчы ў горадзе Каліш і ў 2020 годзе некалькі разоў выходзіла на пратэсты. 
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

Пасля прыезду ў Беларусь затрымалі адміністратарку чату «Беларусы Каліша». Відэа з затрыманай жанчынай апублікавалі рэжымныя Тэлеграм-каналы.

На відэа жанчына кажа, што жыве ў Польшчы ў горадзе Каліш і ў 2020 годзе некалькі разоў выходзіла на пратэсты. Цяпер яна з’яўляецца адміністратаркай чата «Беларусы Каліша».

На запісе жанчына таксама сказала, што сілавікі з ёй правялі «гутарку» і яна зрабіла высновы. У якім статусе цяпер яна знаходзіцца – невядома.

вс