Беларуская Служба

Палітвязень Анджэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ

26.07.2024 16:30
Гарадзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо 40 месяцаў.
Анджэй Пачобутtwitter.com/LukaszJasina

8 лютага 2023 года Анджэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск, піша «Вясна».

Віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі падчас акцыі салідарнасці з палітвязнем у Беластоку распавёў, што Пачобута яшчэ ўтрымліваюць у ПКТ:

«На жаль, няма інфармацыі пра Андрэя. Ён надалей знаходзіцца ў Наваполацку, сядзіць у ПКТ у ізаляцыі і нічога не адбываецца. Уся гэтая інфармацыя, якая гуляла апошнія месяцы, некаторыя казалі, што яго выпусцілі, некаторыя казалі, што яго вазілі на мяжу.

Канешне, усё гэта няпраўда, усё гэта фэйкі. Нам вельмі прыкра, што такія сітуацыі адбываюцца. Сітуацыя з Андрэем застаецца вельмі складнай і на сёння дзень мы не бачым яе паляпшэння».

Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8.

вх