Дыпламаты краін Еўрапейскага Саюза і ЗША выступілі з супольнай заявай у чацвёртую гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі. Яны таксама нагадалі пра беларускіх палітвязняў, якія загінулі за кратамі.
«12 лістапада 2020 года ад рук беларускага рэжыму загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў беларускай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў. Мы памятаем пра гэтыя ахвяры і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў», - гаворыцца ў звароце прадстаўнікоў дыпмісій.
Заяву падпісалі амбасады Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, ЗША, Чэхіі і Швецыі.
Раман Бандарэнка падчас мірных пратэстаў 2020 года. Здымак з адкрытых крыніц
Сёння споўніліся чатыры гады з дня смерці абаронцы Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі.
вс