«Грузія стала адным з асноўных напрамкаў для беларусаў дзякуючы бязвізаваму рэжыму і прамым авіязносінам. Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя, якая змянілася ў Грузіі, выклікае асцярогі», — напісаў Павел Латушка, папрасіўшы МЗС Польшчы аказаць садзейнічанні беларусам у Грузіі пры звароце па гуманітарныя візы.
У адказе з міністэрства за подпісам намесніцы кіраўніка МЗС Хенрыкі Масціцкай-Дэндыс (Henryka Mościcka-Dendys) гаворыцца, што консулы «надаюць асаблівую ўвагу пытанням падтрымкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і ратуюцца ад рэпрэсій».
«Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (на працягу не менш за шэсць месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання», — гаворыцца ў лісце.
Таксама паведамляецца, што ў МЗС Польшчы ўведзеныя «асаблівыя меры для аператыўнай выдачы гуманітарных віз членам беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для бягучага абслугоўвання грамадзян Беларусі, уцягнутых у прадэмакратычную дзейнасць і якія імкнуцца ўехаць у ЕС».
«Мы ўдзячныя польскім уладам за садзейнічанне грамадзянам Беларусі, які пераследуецца рэжымам Лукашэнкі. Важна, каб беларусы маглі разлічваць на атрыманне польскай візы, асабліва ў выпадках, калі яны падвяргаюцца палітычным пераследам з боку рэжыму Лукашэнкі, і іх жыццю пагражае рэальная небяспека», — адзначыў Павел Латушка.
вх