Спевака і шоўмэна Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), — паведамляе euroradio.
Пра тое, што Іван Вабішчэвіч за кратамі, стала вядома ў пачатку лістапада. Цяпер жа праваабаронцы даведаліся, што яго справу пачнуць разглядаць 10 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска (суддзя — Вольга Царык).
Вабішчэвічу (творчы псеўданім Дзядзя Ваня) 44 гады. У 2020-м ён выказваўся пра падзеі ў Беларусі, пра неабходнасць пераменаў. З-за гэтага ў Гомелі адмянілі яго канцэрт.
Мяркуецца, што за кратамі ён знаходзіцца з канца верасня, калі апошні раз абнаўляў сацсеткі.
эж