Беларуская Служба

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка

14.12.2024 13:31
Мінчуку выставілі абвінавачванне ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. 
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

У Ленінскім раённым судзе Мінска будуць судзіць 36-гадовага жыхара сталіцы. Яму інкрымінуюць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У лістападзе 2024 года мінчук падышоў да ініцыятыўнай групы, якая на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Барадзінскай збірала подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пост прэзідэнта і выказаў усё, што пра яго думае, пішуць «Мінск-Навіны». Як сцвярджаецца — у нецэнзурнай форме.

Міліцыя затрымала мужчыну. Мінчуку выставілі абвінавачванне ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.

НН/ав