У Мінску прайшла нарада па выніках работы атамнай электрастанцыі пад Астароўцом. Перад сабранымі чыноўнікамі выступіў Аляксандр Лукашэнка. Узурпатар заявіў, што запуск АЭС узмацніў бяспеку краіны ды гарантыі для суверэнітэту краіны. Намеснік прэм'ера Каранкевіч заявіў, што прынятае рашэнне аб будаўніцтве трэцяга блока на БелАЭС.
У сваю чаргу Лукашэнка спачатку хваліў рашэнне аб будаўніцтве, але потым перайшоў на маршруткі, паведамляе «Наша Ніва». Лукашэнка абураўся недахопам грамадскіх відаў транспарту ў прыгарадным і міжгароднім злучэнні, назваўшы маршруткі здзекам з людзей. Дыктатар запрапанаваў замяніць іх электратранспартам.
— Пілотныя праекты па пераводзе грамадскага транспарту на электрычны ўкаранёны ў Шклове, Жодзіне і Наваполацку. А ў цэлым на сёння ў краіне эксплуатуецца больш за 44 тысячы электрамабіляў і налічваецца звыш 1870 зарадных станцый. Мы што, не можам замяніць гэтыя маршруткі аўтобусамі, электробусамі?
Лукашэнка запатрабаваў ад прэм'ер-міністра Турчына пусціць на маршруты аўтобусы і электробусы.
юл