Пра адкрыццё памежных пераходаў Баброўнікі/Бераставіца і Кузьніца/Брузгі гаворыцца ў праекце распараджэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, апублікаваным на сайце Урадавага цэнтра заканадаўства.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская назвала гэты крок важным для беларусаў.
— Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы.
Адкрыццё мяжы накіравана на падтрымку людзей, бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам, падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
юл