Беларуская Служба

Палонных каліноўцаў уключылі ў спіс на абмен

11.07.2022 10:18
За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.
Полк Каліноўскага/Фэйсбук.

Полк Каліноўскага паведамляе, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаны ў спіс на абмен ваеннапалонных, падрабязнасці агучыла афіцыйна прадстаўніца каліўноўцаў Крысціна, пазыўны Чабор.


Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і ваенны квіток, які дае права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і магчымасць атрымаць від на жыхарства. Петыцыя, якая датычылася атрымання ўкраінскага грамадзянства добраахвотнікамі, набрала неабходную колькасць подпісаў і павінна быць разгледжана Зяленскім.

За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.
Загінулымі лічацца сямёра – Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не мае, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.

nashaniva.com/эж

Полк Каліноўскага стварыў службу па знешніх сувязях

04.07.2022 10:13
У кожны панядзелак полк будзе публікаваць штотыднёвыя прэс-рэлізы.