Беларуская Служба

За «фінансаванне экстрэмізму» будуць судзіць галоўнага спецыяліста Нацбанка

19.01.2024 14:02
У адной з праграм Азаронка было паказанае відэа з Цярэшчанкам. Мужчына казаў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і рабіў у Фэйсбуку рэпосты на тэму выбараў і COVID.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock.com

У Мінскім гарсудзе адбудзецца працэс над галоўным спецыялістам Нацбанка Аляксандрам Цярэшчанкам, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Яму інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Разгляд прызначаны на 29 студзеня, яго будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.

У адной з праграм Азаронка было паказанае відэа з Цярэшчанкам. Мужчына казаў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і рабіў у Фэйсбуку рэпосты на тэму выбараў і COVID.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанку таксама называлі афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёна».

эж