Чэхія «не пярэчыць» супраць прадастаўлення магчымасці лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах сваёй краіны для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў складзе ВСУ».
Пра гэта, паводле інфармацыі Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК), заявіў намеснік абароны краіны Ян Юраш на сустрэчы з прадстаўніком АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзімам Кабанчуком у Празе.
Кабанчук і Юраш «абмеркавалі супрацоўніцтва паміж прадстаўніцтвам па абароне і нацыянальнай бяспецы кабінета і Міністэрствам абароны Чэхіі, праблемы рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама пытанне нелегальных мігрантаў, з дапамогай якіх рэжым Лукашэнкі разам з Расіяй атакуюць межы Еўразвяза».
Арганізаваў сустрэчу офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
вх