Беларуская Служба

На вайсковы парад у Беларусь на 80-годдзе перамогі ў Другой сусветнай вайне запрасілі расіян

25.02.2025 13:06
Сёлета — 80-годддзе перамогі ў Другой сусветнай вайне.
    3  2024 .
Ваенны парад у Мінску 3 ліпеня 2024 года.@modmilby

У Міністэрстве абароны Беларусі распавялі пра тое, як плануюць правесці вайсковы парад у Мінску на 9 мая.

«Задума параду маштабная. Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. [...] Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі краін СНД. Часткова пацверджанае ўдзелу шэрагу краін ужо атрымалі», — сказаў Леанід Касінскі, памочнік міністра абароны Беларусі ў ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах краіны.

Плануецца, што парад 9 мая ў Мінску будзе складацца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. «Гістарычная частка будзе ўключаць праход рознай рэтратэхнікі і парадных разлікаў у форме з узбраеннем ваенных гадоў. Па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудаваная на асобных элементах параду Перамогі 1945 года ў Маскве. У складзе механізаванай калоны пройдуць легендарныя танкі Т-34. Упершыню на парадзе будуць знакамітыя тачанкі з кулямётамі», — распавёў  Касінскі.

На парадзе таксама пакажуць ваенную тэхніку, якая цяпер знаходзіцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.

вх