„Толькі ў першым квартале бягучага года падчас палявых работ адбылося больш за 3 400 нешчаслівых здарэнняў. Гэта толькі афіцыйна зарэгістраваныя інцыдэнты”, - расказвае прэс-сакратар Нацыянальнай інспекцыі працы Данута Руткоўска (Danuta Rutkowska).
Аварыі ў сельскай гаспадарцы адбываюцца часцей, чым у іншых галінах эканомікі. Часцей за ўсё іх прычынай з'яўляецца спешка, стомленасць і няўважлівасць, а таксама няведанне і неабдуманасць. Сярод ахвяр ёсць і дзеці.
„Падчас сёлетніх праверак інспектары зафіксавалі шматлікія выпадкі прысутнасці дзяцей побач з працуючымі сельскагаспадарчымі прыладамі і машынамі”.
Данута Руткоўская падкрэслівае, што асновай бяспечнай уборкі ўраджаю з'яўляюцца адпаведныя меры бяспекі. Важна, каб машыны былі функцыянальнымі, мелі накрыўкі на рухомыя дэталі, а асобы, якія на іх працуюць былі цвярозымі і разважлівымі.
аз