Намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) лічыць, што візіт Дональда Трампа ў Польшчу - гэта шанец для Польшчы таксама ў пытанні гістарычнай палітыкі.
Нагадаем, прэзідэнт ЗША павінен прыбыць у Польшчу 31 жніўня і ўзяць удзел у святкаванні 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.
Як падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў, гэта несумненны шанец для Польшчы, паколькі ў свеце не ўсе разумеюць, якую ролю адыграла Польшча падчас Другой сусветнай вайны.
Шыман Шынькоўскі вэль Сэнк дадаў, што падчас візіту прэзідэнта ЗША павінны быць працягнуты перамовы з чэрвеня, калі ў Вашынгтоне пабываў прэзідэнт Анджэй Дуда. Гаворка ідзе, між іншым, пра павелічэнне прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы.
„Тагачасныя размовы і сустрэчы былі вельмі эфектыўнымі. Я маю на ўвазе, як сустрэчу прэзідэнтаў Дуды і Трампа, такі ўвесь візіт польскага лідара. Нагадаю, была падпісаная дэкларацыя аб пашырэнні супрацы ў абароннай галіне. Я думаю, што працяг гэтай тэмы будзе адным з вядучых падчас візіту прэзідэнта ЗША ў Польшчы”, - заявіў дыпламат.
У чэрвені ў Вашынгтоне прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі дэкларацыю аб узмацненні супрацоўніцтва ў галіне абароны. Пакуль не вырашана, якія амерыканскія войскі і дзе яны будуць размяшчацца ў Польшчы. У дэкларацыі прадугледжваецца павелічэнне колькасці вайскоўцаў ЗША на 1 000 чалавек.
аз