Амаль 180 ДТЗ, 14 загінулых і амаль 200 параненых - гэта папярэднія дадзеныя паліцыі пра сітуацыю на дарогах Польшчы падчас цяперашніх працяглых выходных.
З серады па нядзелю ў краіне праходзіць акцыя, падчас якой супрацоўнікі паліцыі з асаблівай увагай сочаць за хуткасцю аўтамабіляў.
Як кажа Радаслаў Кобрысь (Radosław Kobryś) з Бюро па дарожным руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі, функцыянеры правяраюць таксама цвярозасць кіроўцаў.
Падчас двух апошніх дзён яны затрымалі амаль 300 п'яных кіроўцаў.
„Гэта не рэкорд, але і не падстава да задавальнення. Я нагадваю кіроўцам, што яны не павінны спадзявацца толькі на паліцыянтаў, але самі павінны дадаць прыклад. Трэба прытрымлівацца правілаў і паведамляць пра парушэнні, здзейсненыя іншымі кіроўцамі. Гаворка ідзе пра бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху”, - кажа Радаслаў Кобрысь.
Супрацоўнікі паліцыі заклікаюць кіроўцаў быць разумнымі і асцярожнымі. Акцыя будзе працягвацца да 22.00 у бліжэйшую нядзелю.
аз