Беларуская Служба

Выпускнікі сярэдніх школаў атрымалі вынікі іспытаў на атэстат сталасці

05.07.2022 09:32
Выпускныя экзамены здавалі больш за 289 тысяч сёлетніх выпускнікоў ліцэяў і тэхнікумаў. 
Matura 2022 matematyka poziom rozszerzony - propozycje odpowiedzi
Matura 2022 matematyka poziom rozszerzony - propozycje odpowiedziFoto: FORUM/Slawomir Olzacki

Сёння сталі вядомыя вынікі экзаменаў на атэстат сталасці ў Польшчы. Выпускнікі могуць праверыць іх у онлайн-базе. У маі выпускныя экзамены здавалі больш за 289 тысяч сёлетніх выпускнікоў ліцэяў і тэхнікумаў. Экзамены па польскай мове здаваў таксама 41 грамадзянін Украіны. Гэта тыя ўкраінцы, якія прыехалі ў Польшчу пасля нападу Расіі на Украіну.

Выпускнікі, якія не здалі іспыт па адным прадмеце, будуць мець магчымасць здаваць паўторна іспыт у жніўні і прыняць удзел у вераснёўскім наборы ў ВНУ. Людзі, якія сёлета не здалі экзамен па двух-трох прадметах, не могуць здаваць пераздачу. Пры жаданні яны змогуць здаваць іспыт у наступным годзе.

Сёлета былі толькі пісьмовыя экзамены. Вусныя іспыты адмянілі. Выпускнікі ліцэяў павінны былі здаць тры экзамены на базавым узроўні – па польскай мове, матэматыцы і сучаснай замежнай мове. Яны таксама павінны былі выбраць хаця б адзін дадатковы прадмет для здачы на павышаным узроўні.

Вынікі атэстата залічваюцца пры наборы на вучобу ў ВНУ.

IAR PR/нг