Семдзесят дзяцей з Харкаўскай вобласці ва Украіне прыехалі на адпачынак у Польшчу. Гэта ўзнагарода за поспехі ў навуцы і спартыўныя дасягненні.
Старшыня Харкаўскага аблсавета Таццяна Ягорава-Луцэнка падзякавала маршалку Вялікапольскага ваяводства Марэку Возняку за запрашэнне групы і дапамогу.
Падчас двухтыднёвага знаходжання ў Польшчы ўкраінскія дзеці будуць удзельнічаць, між іншым, у экскурсіях па Польшчы.
IAR/аз