Намеснік міністра фінансаў Польшчы Артур Собань паведаміў, што ўрад не выключае падаўжэння так званага антыінфляцыйнага шчыта на наступны год. Палітык заявіў, што рашэнне па гэтай справе будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца інфляцыя ў Польшчы:
-Сітуацыя падобная да леташняй. Калі б год таму нехта спытаў, ці плануем мы такія выдаткі ці такое рашэнне, як «Антыінфляцыйны шчыт», то, вядома, у 2021 годзе мы гэтага не планавалі на 2022 год. Таму што сёння складана планаваць. Я не выключаю ні працягу дзеючых рашэнняў, ні новых падыходаў.
Пакуль урад плануе падоўжыць дзеянне антыінфляцыйнага шчыта да канца гэтага года. Адпаведны закон ужо прыняты Сеймам, на гэтым тыдні над ім працуе Сенат. Прадугледжваецца захаванне льготнай стаўкі ПДВ на харчовыя тавары, аўтамабільнае паліва, прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію, угнаенні і іншыя сродкі, прызначаныя для сельскагаспадарчай вытворчасці.
Намеснік міністра фінансаў адзначыў, што такія меры дадаткова абцяжарваюць дзяржбюджэт, але іх вынікам стане зніжэнне інфляцыі.
iar/эж