Беларуская Служба

Польскае тэлебачанне, Польскае радыё і Польскае агенцтва друку паставілі ў стан расфармавання

27.12.2023 19:11
Кампаніі: Telewizja Polska S.A., Polskie Radio S.A. і Polska Agencja Prasowa S.A. выведзеныя на ліквідацыю, – паведамляе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
Polskie Radio
Polskie RadioFoto: Robert Bartowsewicz/Polskie Radio

«У сувязі з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Польшча аб прыпыненні фінансавання грамадскіх СМІ я прыняў рашэнне паставіць у ліквідацыю кампаніі Telewizja Polska S.A., Polskie Radio S.A. і Polska Agencja Prasowa S.A. У сітуацыі, якая склалася, такія дзеянні дазволяць забяспечыць бесперапынную дзейнасць гэтых арганізацыяў, правесці неабходную рэструктурызацыю і не дапусціць звальнення супрацоўнікаў з-за недахопу фінансавання. Стан ліквідацыі можа быць адменены ў любы час», – напісаў у заяве Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Бартламей Сянкевіч.

Прэзідэнт Анджэй Дуда адмовіўся падпісваць закон, у якім гаварылася аб выдзяленні сродкаў на грамадскія СМІ, з-за таго, што, паводле прэзідэнта, змена кіраўніцтва названых арганізацыяў адбылося з парушэннем законаў.

яс