У 20.00 (паводле польскага часу) прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся з навагоднім пасланнем да палякаў. Кіраўнік польскай дзяржавы казаў аб мінулым годзе і планах на новы -2024 год.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што прыярытэтам урада ў 2023 годзе было ўмацаванне бяспекі і такім чынам павінна быць і ў 2024 годзе.
«Сур'ёзныя знешнія пагрозы нашай радзіме нікуды не зніклі. За нашай усходняй мяжой па-ранейшаму ідзе поўнамаштабная вайна. Таму мы павінны ўвесь час умацоўваць і мадэрнізаваць польскую армію, умацоўваць саюзу, ад гэтай палітыкі нельга адступаць. Бяспека Польшчы не мае цаны, і для мяне гэта ёсць і будзе самым важным польскім пытаннем. Як галоўнакамандуючы ўзброеных сіл, я заўсёды гатовы супрацоўнічаць з урадам па тэмах, звязаных з умацаваннем нашай бяспекі», – запэўніў ён Анджэй Дуда.
Кіраўнік польскай дзяржавы закрануў таксама сітуацыю ў грамадскіх СМІ ў Польшчы.
«Улада можа рэфармаваць СМІ, але гэта павінна адбывацца ў адпаведнасці з законам. Я заўсёды быў і ёсць адкрыты для дыскусій наконт прававых змяненняў. Але ніколі не пагаджуся на парушэнне Канстытуцыі«, – дадаў прэзідэнт.
Трансляцыя навагодняга паслання Анджэя Дуды была даступная, між іншым, у сацыяльных сетках Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча – на Facebook і X (раней Twitter), а таксама ў публічных СМІ.
Нагадваем, учора (30 снежня 2023 года) з навагоднім зваротам да палякаў выступіў прэмʼер-міністр Дональд Туск.
IAR/аз