Беларуская Служба

Польскі парламент абраў дванаццаць апекуноў на 2024 год

05.01.2024 07:24
Сярод апекуноў, якіх выбраў Сейм і Сенат ёсць літаратуры, пісьменнікі, паэты, але таксама і дзяржаўныя дзеячы.
Ілюстрацыйнае фотаNrodowe Centrum Kultury www.nck.pl/

Сейм прызнаў 2024 год годам: Марэка Гласко, арцыбіскупа Антонія Бараняка, Рамуальда Траўгута, Вінцэнта Вітаса, Казімежа Вержыньскага, Мельхіёра Ваньковіча, сям’і Ульмаў, Зыгмунта Мілкоўскага і польскіх алімпійцаў.

Як адзначыла прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтра культуры Яанна Банцэроўска, дзякуючы многім важным і цікавым асобам шмат што адбудзецца ў культуры.

«Сярод апекуноў ёсць дзеячы літаратуры, пісьменнікі, паэты, але таксама і выдатныя людзі ў польскай гісторыі. Сярод літаратараў, да якіх будзе звяртацца Нацыянальны цэнтр культуры, варта адзначыць Марэка Гласко, 90-годдзе якога будзе адзначацца 14 студзеня», — падкрэсліла Яанна Банцэроўска.

Заступнікам, прызначаным і Сеймам, і Сенатам, з'яўляецца Вінцэнты Вітас, 150-годзьдзе з дня нараджэння якога прыпадае на 21 студзеня. Што да літаратараў, то сярод іх Вітольд Гамбровіч, Казімеж Вержынскі, Чэслаў Мілаш і Мельхіёр Ваньковіч.

2024 год таксама будзе годам польскіх алімпійцаў, пра што нагадвае Нацыянальны цэнтр культуры, ладзячы акцыю «Чытай і ўступай у гульню» у рамках Нацыянальнай праграмы развіцця чытання. У акцыі ўдзельнічаюць, між іншым, польскія спартоўцы.

Сёлетнімі апекунамі таксама абраныя Рамуальд Траўгут, Зыгмунт Мілкоўскі, арцыбіскуп Антоні Бараньяк, Уладзіслаў Замойскі і сям’я Ульмаў.

ПР/юл