Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Польшчы адправіцца з візітам у Вільню

11.01.2024 10:00
Будзе абмяркоўвацца, між іншым, пытанне доўгатэрміновай падтрымкі Украіны і ўзмацнення санкцый супраць Расіі і Беларусі.
M
Mіністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/Albert Zawada

Сёння міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адправіцца з візітам у Вільню. У літоўскай сталіцы кіраўнік польскай дыпламатыі прыме ўдзел штогадовай сустрэчы «Snow Meeting», прысвечанай, у тым ліку, пытанням бяспекі.

Нефармальная сустрэча адбудзецца ўжо ў сямнаццаты раз. У ёй звычайна прымаюць удзел літоўскія і замежныя палітыкі і эксперты ў галіне бяспекі. Гаспадаром сустрэчы з’яўляецца міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Будуць абмяркоўвацца пытанні ўмацавання бяспекі ў рэгіёне, доўгатэрміновай падтрымкі Украіны і ўзмацнення санкцый супраць Расіі і Беларусі.

Гэта будзе першая афіцыйная сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Літвы. Акрамя Радаслава Сікорскага, сёння ў Літву прыбудуць кіраўнік румынскай дыпламатыі і міністр абароны Грэцыі.

IAR/аз

Радаслаў Сікорскі выказаў падтрымку імкненням беларусаў да дэмакратызацыі

08.01.2024 16:03
Кіраўнік МЗС сустрэўся ў Варшаве з лідарам беларускай апазіцыі.

Кіраўнікі МЗС Польшчы і Японіі размаўлялі ў Варшаве пра дапамогу Украіне

08.01.2024 18:35
Кіраўнік польскага МЗС нагадаў, што нанясенне Расіяй удараў па грамадзянскіх аб'ектах з ужываннем недакладных сродкаў паражэння зʼяўляецца ваенным злачынствам.