Беларуская Служба

У сувязі з узмацненнем актыўнасці расійскай авіяцыі актывізавалася авіяцыя Польшчы і саюзніцкіх краін

23.01.2024 08:36
У камандаванні запэўніваюць, што «распачаты ўсе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы і сітуацыя пастаянна адсочваецца».
ХаркаўPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Аператыўнае камандаванне відаў узброеных сіл Польшчы паведамляе, што ў сувязі з узмацненнем актыўнасці расійскай авіяцыі актывізавалася авіяцыя Польшчы і саюзніцкіх краін.

У інфармацыі, апублікаванай на платформе Х, гаворыцца, што «назіраецца інтэнсіўная актыўнасць далёкай авіяцыі РФ, якая звязаная з намерам нанесці ўдары па тэрыторыі Украіны». У камандаванні запэўніваюць, што «распачаты ўсе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы і сітуацыя пастаянна адсочваецца».

У заяве гаворыцца, што «актывізавалася польская і саюзная авіяцыя, што можа прывесці да павышэння ўзроўню шуму, асабліва ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны».

ав

15 сутак арышту прысудзілі жыхару Наваполацка, які патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне»

22.01.2024 11:25
Парушэнне палягала ў тым, што мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне».

Пачынаюцца найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў ваенныя манеўры НАТА

22.01.2024 17:13
У вучэннях, якія працягнуцца да траўня, возьмуць удзел 90 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны-ўдзельніцы Паўночнаатлантычнага альянсу і Швецыі, якая чакае далучэння да пакту.