32-і фінал «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» (WOŚP) адбудзецца 28 студзеня 2024 года. Дэвіз кампаніі сёлета: «Лёгкія пасля пандэміі. Граем для дзяцей і дарослых!».
На працягу многіх гадоў фіналы WOŚP суправаджаюцца онлайн-кампаніямі і закрытымі мерапрыемствамі, якія пачынаюцца яшчэ ў снежні перад калядамі.
Першы раз маштабны дабрачынны збор прайшоў у Польшчы яшчэ ў 1993 годзе.
«Мяркую, моцна змяніліся і спосаб і магчымасці, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, каб збіраць грошы. Трэба памятаць, што даўно вынік акцыі гэта не толькі тое, што трапіць у скрынкі збору, але і зборы праз sms, праз інтэрнэт-парталы, якія супрацоўнічаюць з намі. Магчымасць дапамагчы цяпер больш простая, зручная, чым гэта было ў пачатку акцыі. Сапраўды больш зручна, з любога месца можна дапамагчы для добрага выніку дабрачыннага збору», – кажа прэс-сакратарка Фонда Аляксандра Руткоўска.
Мэта 32-га фіналу WOŚP гучыць так: «Лёгкія пасля пандэміі. Граем для дзяцей і дарослых!». То бок збор грошай ідзе на абсталяванне для аддзяленняў пульманалогіі.
«Патрэбна сучаснае абсталяванне, якое дазволіць праводзіць дыягностыку, рэабілітацыю пацыентаў рознага веку. Напрклад, размова пра ультрасанографы і рэзанансна-магнетычныя тамографы. Наша даследаванне паказала, што такой дапамогі, падтрымкі патрабуюць больш за 60 аддзяленняў па ўсёй краіне. Канешне, пасля фінальнага збору мы будзем больш дакладна аналізаваць гэтыя патрэбы, каб найперш купіць тое, што найбольш патрэбна шпіталям. Ідзе размова пра тое, каб наша падтрымка, падтрымка палякаў была як найбольш прыдатная медыцынскім пляцоўкам, якія лечаць усіх нас», – расказвае Аляксандра Руткоўска.
Яшчэ ёсць час, каб зарэгістравацца як валанцёр у штабе «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» – інфармацыю пра бліжэйшы штаб у вашым населеным пункце можна знайсці на інтэрнэт-старонцы Фонда.
Ужо зарэгістраваныя каля 120 000 добраахвотнікаў у больш чым 1600 штабах Фонда па ўсёй краіне, яны будуць збіраць грошы ў традыцыйныя каробкі, таксама можна будзе перавесці сродкі праз інтэрнэт. Фонд збірае грошы на дабрачыннасць не толькі ў Польшчы, але і па ўсім свеце: створана сто штабоў у 23 краінах свету.
«Запрашаем на канцэрты, якія адбудуцца 28 студзеня. Гэта будзе канцэрт на акрытым паветры, таксама запрашаем на канцэрт у студыі, уваход вольны. У выступах будуць удзельнічаць музыкі, якія з намі супрацоўнічаюць. Таксама раім увазе спадарства галоўны канцэрт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве», – анансуе праграму фіналу прэс-сакратарка Фонда Аляксандра Руткоўска.
У апошнюю нядзелю 28 студзеня а 20-й гадзіне арганізатары запрашаюць прыняць удзел у хэпэнінгу пад назвай: «Святло да неба». Яны заклікаюць усіх, каму блізкія ідэі WOŚP, паслаць святло да добрых анёлаў у выглядзе, напрыклад, запаленай запалкі, свечкі, ліхтарыка на тэлефоне і г. д.
Летась фонд «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» сабраў амаль 2 мільярды злотых.
Дабрачынны фонд «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy) збірае сродкі на закупку абсталявання для бальніц, рэалізацыю медыцынскіх і адукацыйных праграм.
jedynka.polskieradio.pl/ вх