Дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Павел Коваль паведаміў, што польска-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі, верагодна, адбудуцца ў сакавіку. Ён падкрэсліў, што ў адносінах паміж дзвюма краінамі адкрываецца новая старонка.
У панядзелак Дональд Туск наведаў Кіеў. Гэта была яго першая афіцыйная паездка за мяжу ў якасці кіраўніка ўрада. Прэм’ер-міністр паведаміў, што запрасіў украінскага прэм'ера і ўрад краіны на «поўнамаштабныя міжурадавыя кансультацыі ў Польшчы».
Польска-ўкраінскія адносіны вяртаюцца да нармальнага, працоўнага стану, - мяркуе ўкраінскі журналіст Раман Цымбалюк. Такім чынам карэспандэнт агенцтва УНІАН пракаментаваў першы візіт у Кіеў прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Украінскі журналіст сказаў, што ў многіх пытаньнях палякі і ўкраінцы павінны памятаць, што яны суседзі, але, нават нягледзячы на вайну, нельга забываць, што ў некаторых эканамічных пытаннях яны канкурэнты.
- Жыццё жорсткае, але мне здаецца, што пасля завяршэння вашай выбарчай кампаніі мы выйдзем на такі ўзровень кантактаў, што зможам разам абмяркоўваць усе спрэчныя пытанні і шукаць кампрамісы, — дадаў Раман Цымбалюк.
Журналіст, які пражывае ў Кіеве, падкрэсліў, што для ўкраінцаў гэта быў поспех, «таму што калі б у Польшчы да ўлады прыйшлі людзі, якія занялі б такую пазіцыю, як Славакія, было б вельмі цяжка». Раман Цымбалюк, як і ўкраінскія палітыкі і ваеначальнікі, упэўнены, што перамога яго краіны ў барацьбе з расійскімі агрэсарамі — залог бяспекі ўсёй Еўропы.
IAR/нг