Чакаецца, што да вечара сотні дарог у краіне будуць перакрытыя трактарамі і іншай сельскагаспадарчай тэхнікай, а рух на дарогах будуць ускладняць пратэстоўцы-пешаходы.
У Люблінскім ваяводстве акцыі пратэсту пройдуць амаль у 20 месцах. Арганізатар пратэсту ў Багуціне Густаў Ендрэек кажа, што акцыя носіць характар мірнай дэманстрацыі, сход не павінен выклікаць перабояў у дарожным руху. У Заходнепаморскім ваяводстве фермеры будуць ездзіць на трактарах па дарозе паміж Крапелем і Вапніцай. Пачатак акцыі пратэсту запланаваны на 12.00 (па польскім часе - рэд.).
Старшыня ваяводскай рады прафсаюзу «Салідарнасць» Эдвард Космаль кажа, што да пратэсту могуць далучыцца і іншыя арганізацыі. «Гэта будзе блакаванне або павольны праезд па дарогах. Гэта толькі пачатак. На гэтым гэты пратэст не скончыцца», – кажа Космаль. І дадае, што калі рэакцыі не будзе, пратэсты скончацца блакаваннем дарог па ўсёй краіне. Перабоі ў руху на дарогах ваяводства чакаюцца прыкладна дзве гадзіны.
IAR/нг