Польска-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі адбудуцца ў сакавіку. Прэм’ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што тэмамі кансультацый будуць, між іншым, пытанні ўкраінскага збожжа і яго імпарту ў Польшчу. Кіеў хоча разам з Варшавай шукаць рашэнні адносна экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі праз польскую тэрыторыю.
Для гэтага ўрад хоча падпісаць з Украінай пагадненне аб транзіце сельскагаспадарчай прадукцыі. Пагадненне, як сказаў кіраўнік ураду, абароніць інтарэсы польскіх фермераў. Туск адзначыў, што Балгарыя і Румынія ўжо падпісалі такія пагадненні з урадам у Кіеве.
Дональд Туск дадаў, што Міністэрства інфраструктуры павінна падрыхтаваць папярэдняе заключэнне аб будаўніцтве міжнароднай шашы. Украіна прапануе польскім кампаніям будаваць гэтую магістраль і дае канцэсію на 30 гадоў.
У сваю чаргу міністэрствы абароны і дзяржаўныя актывы павінны прааналізаваць ідэю сумеснай дзейнасці па прамысловай вытворчасці сучасных боепрыпасаў. Плануецца стварэнне сумесных заводаў па вытворчасці боепрыпасаў.
- Мы дамовіліся з украінскім бокам, што будуць збудаваныя ваенныя заводы на тэрыторыі Польшчы, з капіталам не толькі польскім. Іх задачай будзе выраб не толькі боепрыпасаў, якія дадуць дастатковую колькасць амуніцыі нашым арміям (мы бачым, што гэта самы крытычны фрагмент расійска-украінскай вайны, мы кожны дзень чуем просьбу даць больш боепрыпасаў), але будзе гэта таксама камерцыйная дзейнасць.
У панядзелак Дональд Туск наведаў Кіеў. Гэта была яго першая афіцыйная паездка за мяжу ў якасці кіраўніка ўрада. Прэм’ер-міністр паведаміў, што запрасіў украінскага прэм'ера і ўрад краіны на «поўнамаштабныя міжурадавыя кансультацыі ў Польшчы».
IAR/нг