Беларуская Служба

Варшаўскі Стары горад адзначае 71-ыя народзіны

20.07.2024 13:32
З гэтай нагоды ў Варшаве ўжо другі раз адбываюцца святкаванні, да арганізацыі якіх далучыліся 40 установаў.
Стары горад у Варшаве Фота: Polskie Radio

Жыхары Варшавы рыхтуюцца да дня нараджэння Старога гораду. 22 ліпеня 1953 года, падчас тагачаснага асноўнага дзяржаўнага свята ПНР – Дня адраджэння Польшчы – урачыста завяршылася пасляваенная адбудова гэтай часткі сталіцы. З гэтай нагоды ў Варшаве ўжо другі раз адбываюцца святкаванні, да арганізацыі якіх далучыліся 40 установаў.

Прадстаўніца Музею Варшавы Катажына Лівак-Рыбак кажа, што гэта дзень нараджэння ўнікальнага месца, 98% якога было знішчана падчас Другой сусветнай вайны:

– Руіны дасягалі прыкладна другога паверха, калі мы хочам гэта неяк уявіць. Сённяшня памятная дата датычыцца рэканструкцыі самой Плошчы рынак Старога гораду, але працяглы час вакол рынку ішлі будаўнічыя працы.

Як дадала Катажына Лівак-Рыбак, менш за ўсё разбурэнняў дазнала камяніца на Рынкавай плошчы, дзе размяшчаўся Музей Варшавы. Гэта Клекатоўская камяніца, дзе перад вайной месціўся Музэй старой Варшавы, з вогнетрывалымі столямі. Напэўна, гэта ў пэўнай ступені і дапамагло будынку ператрываць вайну.

iar/эж