Беларуская Служба

Польская паліцыя адзначае сваё прафесійнае свята. Пры нагодзе згадвае аб праблемах

24.07.2024 08:44
Польская паліцыя была створаная 105 гадоў таму – 24 ліпеня 1919 года.
    .
Паліцыя адказвае на новыя пагрозы.Фота: Shutterstock/DarSzach

Сёння польская паліцыя адзначае сваё прафесійнае свята. З гэтае нагоды яна атрымлівае пажаданні, але таксама гаворыцца аб яе праблемах. Самым вялікім выклікам з’яўляецца недахоп ахвотных стаць паліцыянтамі. Са 100 тысяч пасад занятыя 94 тысячы (6 тыс. вакансій).

Галоўны інспектар паліцыі Марэк Борань (Marek Boroń) сказаў Інфрамацыйнай службе Польскага радыё (IAR), што варта нагадаць пра прапанову працы, асабліва ў Дзень паліцыі. «Мы запрашаем усіх, таму што гэта вельмі цікавая праца, для людзі з душой», – падкрэсліў ён. І дадаў, што ў органах унутраных спраў кожны можа знайсці нешта для сябе: ад аддзелаў па злачыннасці і прафілактыцы да лабараторый крыміналістыкі і барацьбы з кіберзлачыннасцю.

Кіраўнік паліцыі звярнуўся з просьбай не ўскладняць працу супрацоўнікаў неабгрунтаванымі выклікамі. Пры гэтым ён адзначыў, наколькі важная супраца з насельніцтвам, таму паліцыя выходзіць насустрач людзям і інфармуе іх як аб пагрозах, так і аб сваёй службе.

Польская паліцыя была створаная 105 гадоў таму – 24 ліпеня 1919 года.

Цэнтральнае святкаванне Дня паліцыі адбудзецца апоўдні на Замкавай плошчы ў Варшаве.

IAR/нг