Беларуская Служба

Жыхаркі Варшавы могуць запісацца на бясплатныя курсы самаабароны

24.07.2024 14:52
Такая падрыхтоўка робіць чалавека больш упэўненым у небяспечнай сітуацыі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Nomad_Soul

Няўзброенае фармаванне, якое сочыць за правапарадкам у Варшаве Straż Miejska (Гарадская варта) ладзіць серыю заняткаў самаабароны для жанчын «Бяспечны варшаўскі адпачынак». Па словах прэс-сакратара варты Славаміра Смыка, на занятках жыхаркі Варшавы будуць вучыцца перш за ўсё таму, як пазбягаць пагроз.

«Яны таксама даведаюцца, як рэагаваць у небяспечных сітуацыях, будуць асвойваюць асноўныя прыёмы самаабароны, а таксама даведаюцца, як з псіхалагічнага пункту гледжання падысці да небяспечнай сітуацыі, якая патрабуе хуткага прыняцця рашэння», – тлумачыць прадстаўнік варты.

Такая падрыхтоўка робіць чалавека больш упэўненым у небяспечнай сітуацыі, ён не будзе паводзіць сябе нервова, – кажа Славамір Смык. Падчас заняткаў удзельнікі таксама паляпшаюць сваю фізічную форму. Яны даведаюцца, як аказваць першую дапамогу і як рэагаваць у розных нестандартных абставінах, скажам, калі яны бачаць дзіця, зачыненае ў машыне пры вялікай спёцы.

IAR/нг