Беларуская Служба

40 арганізацый падпісаліся пад зваротам супраць распаўсюджвання мовы нянавісці ў грамадскім жыцці

25.07.2024 09:44
Непасрэднай прычынай звароту сталі падзеі ў Калішы.
.
.крыніца: Instytut Spraw Publicznych

Амаль 40 арганізацый і прыватных асоб падпісаліся пад зваротам супраць распаўсюджвання мовы нянавісці ў грамадскім жыцці Польшчы. Ініцыятарамі звароту сталі Інстытут грамадскіх спраў і Хельсінкскі фонд правоў чалавека.

Катажына Захарска з Інстытута грамадскіх спраў заявіла, што непасрэднай прычынай звароту сталі падзеі ў Калішы, дзе некалькі дзён таму на дарозе агульнага карыстання з'явіліся напісы з пагрозамі ў адрас прэмʼер-міністра Дональда Туска, міністра юстыцыі Адама Боднара і ЛГБТ-супольнасці:

-Нам цяжка ўспрыняць гэтае здарэнне як адзінкавае ў сітуацыі, калі набірае сілу кампанія супраць публічных асоб, арганізацый і супольнасцяў, як людзі ЛГБТ, людзі з досведам эміграцыі. Мы разумеем, што ў мінулым такія кампаніі, якія вяліся таксама з удзелам традыцыйных СМІ і сацыяльных сетак, прыводзілі да рэальнага насілля.

Аўтары звароту таксама просяць грамадзян рэагаваць на праявы як фізічнай, так і вербальнай агрэсіі.

ав