Беларуская Служба

Сітуацыя на крэдытным рынку ў Польшчы лепшая за чаканні аналітыкаў

25.07.2024 16:35
Паляпшэнне крэдытаздольнасці вынікае ў тым ліку з павелічэння рэальных заробкаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Крэдытаздольнасць палякаў расце – сведчаць апошнія дадзеныя Бюро крэдытнай інфармацыі. Напрыканцы першага паўгоддзя агульны спажывецкі доўг склаў 747 мільярдаў злотых. Гэта павелічэнне на 23 мільярды злотых у параўнанні са снежнем.

Галоўны аналітык Бюро крэдытнай інфармацыі прафесар Вальдэмар Рагоўскі патлумачыў, што паляпшэнне крэдытаздольнасці вынікае ў тым ліку з павелічэння рэальных заробкаў:

-У нас цяпер пазітыўная дынаміка росту заробкаў. За чэрвень яна складае 8,1% у параўнанні з чэрвенем мінулага году. І гэта паказнік, які павялічвае крэдытаздольнасць палякаў. Чарговым паказнікам з’яўляецца стабільнасць працэнтнай стаўкі на ўзроўні 5,75% Нацбанку Польшчы.

Сітуацыя на крэдытным рынку ў Польшчы лепшая за чаканні аналітыкаў. Па гэтай прычыне Бюро павялічвае прагноз крэдытавання на ўвесь 2024 год.

У сваю чаргу рознічны тавараабарот электронікі, бытавой тэхнікі і мэблі ніжэйшы за чаканы, але кошт крэдытаў у растэрміноўку, па прагнозах, усё роўна будзе прыкладна на 20% вышэй, чым у 2023 годзе. Сёлета чакаецца, што ён складзе 14,7 мільярда злотых.

Пераважную большасць крэдытнага і пазыковага партфелю ў Польшчы складаюць крэдыты на жытло – 69,5% ад агульнай сумы. На другім месцы – крэдыты наяўнымі – 22,5%, далей крэдыт у растэрміноўку – 3,7%.

ав