Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Кіруючая кааліцыя Польшчы можа вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнта

28.09.2024 18:32
Газета апублікавала вынікі сацыялагічнага апытання, паводле якіх амаль палова рэспандэнтаў — больш за 49% — падтрымлівае ідэю адзінага кандыдата ад кіруючай кааліцыі.
  .  ()
Мэр Варшавы Р. Тшаскоўскі (ілюстрацыя)Фота: Trzaskowski/X

На прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе кіруючая кааліцыя Польшчы можа вылучыць адзінага кандыдата, — паведамляе газета Rzeczpospolita. Штодзённка піша, што такога сцэнару нельга выключаць, а канчатковыя рашэнні па гэтым пытанні будуць прынятыя ў снежні.

Адначасова газета апублікавала вынікі сацыялагічнага апытання, паводле якіх амаль палова рэспандэнтаў — больш за 49% — падтрымлівае ідэю адзінага кандыдата ад кіруючай кааліцыі. Супраць адзінага кандыдата выказаліся менш за 29% апытаных палякаў.

Калі кааліцыя вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты, большасць апытаных адзначае, што кандыдатам павінен быць цяперашні мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, так лічаць 55% апытаных.

Другое месца займае віцэ-прэм'ер, міністра нацыянальнай абароны, лідар Польскай сялянскай партыі (PSL) Уладзіслаў Касіняк-Камыш — за яго выступаюць 13% апытаных.

Трэцяе месца ў рэйтынгу адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад кіроўнай кааліцыі займае   прэм'ер Польшчы, лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск,  вылучэння якога бы падтрымалі 8% рэспандэнтаў.

эж