За некаторымі з серыі падпалаў у Польшчы стаяць людзі, звязаныя з расійскімі і беларускімі спецслужбамі – гаворыцца ў рэпартажы «Дыверсанты».
Першая праграма Польскага тэлебачаньня паказала прэм’ерны выпуск рэпартажна-расследвальнай праграмы «Адмысловы рэпартаж».
Рэпартаж «Дыверсанты» прысвечаны загадкавым пажарам, якія адбываюцца ў Польшчы на працягу двух гадоў. Паводле высноваў аўтараў праграмы, людзі, звязаныя з расійскімі і беларускімі спецслужбамі, павінны былі вярбаваць дыверсантаў, якія здзяйснялі падпалы ў Польшчы і іншых краінах Еўропы, а таксама назіралі і фатаграфавалі аб'екты стратэгічнай інфраструктуры.
Аўтары сюжэту Патрык Шчэпаняк і Конрад Шчыгел знайшлі сведкаў падпалаў, а таксама неапублікаваныя раней матэрыялы расследаванняў дзейнасці дыверсантаў. Таксама яны здзейснілі журналісцкую правакацыю, дзякуючы якой праз Telegram удалося наладзіць сувязь з людзьмі, якія вербавалі дыверсантаў.
У кожным выпуску «Спецыяльнага рэпартажу» гледачоў чакае спачатку рэпартаж, а потым студыйная дыскусія з удзелам яго аўтараў і запрошаных экспертаў.
IAR/вх