Беларуская Служба

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі будзе кандыдатам у прэзідэнты ад «Грамадзянскай платформы»

23.11.2024 12:22
Рафал Тшаскоўскі перамог на праймерыз у кіроўнай Грамадзянскай кааліцыі і будзе кандыдатам у прэзідэнты ад яе.
-   (),      ( )     .            .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (злева), міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі (другі злева) і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Тшаскоўскі перамог на праймерыз і будзе кандыдатам у прэзідэнты ад Грамадзянскай кааліцыі. PAP/Paweł Supernak

У праймерыз пралі ўдзел члены «Грамадзянскай платформы», Nowoczesna, Inicjatywa Polska і Зялёных.

Тшаскоўскага падтрымалі 74,75 працэнта выбаршчыкаў. Радаслаў Сікорскі набраў крыху больш за 25 працэнтаў галасоў. Прагаласавала 22 тысячы чалавек.

Рафал Тшаскоўскі адзначыў, што Грамадзянская кааліцыя неўзабаве пакажа, што здольная  зноў «абудзіць усю Польшчу».

«Я перакананы, што мы выходзім з гэтых выбараў мацнейшымі, мы ўсе выходзім мацнейшымі, і ў мяне ёсць вельмі моцны мандат і шмат энергіі, рашучасці і мужнасці, каб перамагчы ПіС», — сказаў Тшаскоўскі.

Рафалу Тшаскоўскаму 52 гады, ён займае пасаду мэра Варшавы з 2018 года. Быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года. У другім туры атрымаў 48,97 % галасоў і саступіў дзеючаму кіраўніку дзяржавы Анджэю Дудзе.

Тшаскоўскі мае навуковую ступень доктара гуманітарных навук.

9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам варшаўскай мэрыі бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў:

«Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваныя. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь!»

Прэзідэнцкая кампанія стартуе 8 студзеня. Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца 4, 11, 18 або 25 мая. Калі б быў другі тур, то галасаванне адбылося б 18 або 25 траўня або 1 або 8 чэрвеня.

Паводле IAR/вх