Беларуская Служба

Колькі палякі плануюць сёлета выдаткаваць на Раство? Спецыялісты назвалі суму

11.12.2024 09:53
Раство Хрыстова ў Польшчы – гэта самае галоўнае свята ў календары.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Сёлета сярэднестатыстычная польская сям’я плануе выдаткаваць на Раство 1 тыс. 450 злотых (344 еўра ў эквіваленце). Гэта на 260 злотых (каля 62 еўра) менш чым летась, вынікае з падлікаў фінансавай кампаніі Provident. Сёлетнія меншыя выдаткі на Каляды – гэта вынік ашчаднасці і прадуманых пакупак. Спецыялісты зазначаюць, што палякі ўсё часцей падчас шопінгу шукаюць прома-акцый і купляюць таннейшыя аналагі тавараў.

Адначасова было падлічана, колькі ў сярэднім паляк, які зарабляе сярэднюю па краіне зарплату, павінен працаваць, каб зарабіць на калядныя выдаткі. Сёлета – гэта пяць дзён: на два дні менш чым летась.

Па выніках трэцяга кварталу бягучага года сярэдні заробак у Польшчы без выліку падаткаў і ўзносаў склаў 8 тыс. 161 злоты (1 тыс. 938 еўра) альбо 5 тыс. 893 «на рукі» (1 тыс. 400 еўра).

Раство ў Польшчы – гэта самае галоўнае свята ў календары. Яно мае сямейны характар. На Каляды палякі сустракаюцца ў коле сям’і і ўзаемна дараць падарункі.

вс