23 антыкамуністычныя дзеячы ўзнагароджаныя Крыжамі свабоды і салідарнасці. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 43-ю гадавіну ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча ў Музеі выклятых жаўнераў і палітычных вязняў Польскай Народнай Рэспублікі ў Варшаве.
Крыж прызнаецца прэзідэнтам Рэспублікі Польшча па просьбе кіраўніка Інстытуту нацыянальнай памяці дзеячам антыкамуністычнай апазіцыі за дзейнасць, накіраваную на аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Польшчы ці захаванне правоў чалавека ў ПНР.
Дырэктар архіву Інстытута Мажэна Крук падкрэслівае, што ўзнагароды атрымалі выключныя людзі, для якіх ідэя вольнай і суверэннай Польшчы стала асновай дзейнасці:
- Гэта асобы, якія цэлым сваім жыццём засведчылі, што Польшча з’яўляецца для іх каштоўнасцю. Што яны гатовыя ахвяраваць дзеля яе здароўе і жыццё. Сярод адзначаных асоб прадстаўнікі розных арганізацый, якія дзейнічалі ў 80-х гадах. Гэта і прадстаўнікі моладзевага крыла, і, напрыклад, дзеячы фермерскага адгалінавання «Салідарнасці».
Сярод узнагароджаных, дадае Мажэна Крук, таксама рэпрэсаваныя падчас ваеннага становішча, а таксама адзін з самых выключных удзельнікаў пасляваеннага антыкамуністычнага падполля:
- Гэта Антоні Хэда «Шары», які за Польшчу змагаўся са зброяй у руках у шэрагах АК, але таксама змагаўся суствараючы «Салідранасць» для ветэранаў. Крыж атрымае дачка, паколькі гэта пасмяротная адзнака.
Крыж свабоды і салідарнасці быў заснаваны Сеймам 5 жніўня 2010 года, правобразам узнагароды з'яўляецца Крыж Незалежнасці, які ўручаўся ў ІІ Рэчы Паспалітай.
ав