Беларуская Служба

Польшча працуе над тым, каб 17 пакет санкцый супраць Расіі быў максімальна жорсткім

25.02.2025 17:07
Адам Шлапка  ў Бруселі абмяркоўвае, у прыватнасці, падрыхтоўку да нефармальнага саміту ЕС, які запланаваны на 6 сакавіка.
ІлюстрацыяShutterstock/artjazz

Міністр па справах ЕС Адам Шлапка заявіў у аўторак, 25 лютага, у Брусэлі, што Польшча будзе настойваць на тым, каб 17-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі быў як мага больш жорсткім. 

Палітык удакладніў, што абмеркаванне ўвядзення абмежаванняў на расійскі звадкаваны газ (ЗПГ) будзе працягнута: 

— Польшча ў гэтым пытанні дзейнічае як «ястраб». Польшча хацела бы, каб 16-ы пакет быў яшчэ больш жорсткім, але самае галоўнае, што ён быў распрацаваны хутка, дзякуючы нашаму старшынству ў ЕС. Цяпер чакаем на прапановы адносна 17-га пакета санкцый, які павінна падрыхтаваць Еўракамісія. Мы лічым, што ён павінен быць максімальна шырокім і жорсткім. Патрэбны канкрэтныя дзеянні, якія падтрымаюць Украіну і аслабяць патэнцыял Расіі, гэта важна  з пункту гледжання нашай бяспекі.

Адам Шлапка  ў Бруселі абмяркоўвае, у прыватнасці, падрыхтоўку да нефармальнага саміту ЕС, які запланаваны на 6 сакавіка.

IAR/эж