Міністарка культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Марта Ценькоўска абвясціла пра рэкордны ўзровень фінансавання праграм міністэрства на 2026 год. На падтрымку культурных ініцыятыў і развіццё адпаведнай інфраструктуры будзе выдзелена 562 млн злотых (133 млн еўра), што на 38 млн злотых больш, чым сёлета:
«Перш за ўсё гэта павелічэнне бюджэту праграмы «Часопісы» — яна будзе павялічана да 10 млн злотых. Праект, разлічаны на прасоўванне іміджу Польшчы замяжой, які раней меў бюджэт 4 млн злотых, у 2026 годзе атрымае 8 млн злотых. Павялічыцца і падтрымка дамоў культуры — іх бюджэт складзе 40 млн злотых. Мы хочам, каб культура была прысутная ў кожным рэгіёне Польшчы. Таму падтрымліваем установы культуры, якія падпарадкоўваюцца мясцоваму самакіраванню і лакальныя мастацкія ініцыятывы», — падкрэсліла міністарка.
Усяго на 2026 год запланавана 30 урадавых праграм, якія ахопліваюць мастацтва, інфраструктуру і ахову нацыянальнай спадчыны.
iar/эж