Праблема ў тым, што ЕК пастаянна ўдакладняе і змяняе агульныя рэкамендацыі (напрыклад, графік выплат), што патрабуе пераробкі дзясяткаў ужо падрыхтаваных польскіх заявак. Чыноўнікі кажуць: «Мы ахвяра ўласнага поспеху».
З патэнцыйнай сумы 43,7 млрд еўра, 10 млрд прызначана на праграму «Шчыт Усход», а рэшта – на ўзбраенне. Аднак Міністэрства ўнутраных спраў і іншыя ведамствы хочуць накіраваць частку грошай на прамыя інвестыцыі ў абаронную прамысловасць.
Ключавы момант: толькі ў першы год праграмы дазволеныя самастойныя закупкі. Калі Польшча замарудзіць, грошы трэба будзе выдаткоўваць толькі на сумесныя закупкі з іншымі краінамі ЕС, што Еўракамісія падтрымлівае. Пры стаўцы на ўласныя закупкі прыняцце заявак залежыць ад суб'ектыўных меркаванняў чыноўнікаў ЕК.
Унутры краіны таксама ёсць канфлікт: Міністэрства фінансаў хоча рэфінансаваць пазыкамі SAFE бюджэтныя закупкі, каб знізіць дэфіцыт, што дэ-факта змяншае бюджэт войска. Не вырашана пытанне і з ПДВ.
Канчатковы спіс павінен быць зацверджаны ў бліжэйшыя дні. Аднак незразумела, хто будзе мець апошняе слова: Міністэрства фінансаў, Міністэрства нацыянальнай абароны ці міністр Магдалена Собковяк-Чарнецкая, якая некалькі тыдняў таму была прызначана ўрадавым упаўнаважаным па пытаннях Інструмента ўмацавання еўрапейскай бяспекі. Чым пазней Польшча пачне кансультацыі з Еўрапейскай камісіяй, тым больш напружанай будзе сітуацыя. «Мы ўсё яшчэ можам атрымаць усю абяцаную нам суму. Аднак, каб дасягнуць гэтага, нам трэба мабілізавацца і пачаць гуляць дзеля адной мэты», – кажа адзін з чыноўнікаў.
Паводле Rzeczpospolita/вх