Беларуская Служба

Пачынаецца пратэст фермераў, які працягнецца цэлы месяц

14.11.2025 09:37
«Гэта не наша віна, што ўрад давёў нас да гэтага моманту, калі мы вымушаны пратэставаць», — кажуць фермеры.
Пратэст фермераўShutterstock/Karol Serewis

Сёння (14 лістапада) па ўсёй Польшчы пачынаюцца пратэсты фермераў. Яны маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да такіх праблем, як нізкія закупачныя цэны на сельскагаспадарчыя тавары, высокія выдаткі на энерганосьбіты і паліва, а таксама імпарт прадуктаў харчавання, якія выцясняюць польскія тавары з рынку.

«Гэта не наша віна, што ўрад давёў нас да гэтага моманту, калі мы вымушаны пратэставаць», — кажа фермер Станіслаў Барна.

— Наш сабекошт, які мы ўкладаем у гектар вельмі вялікі і ў нас няма магчымасці яго вярнуць. Мы трапляем у фінансавыя цяжкасці не па сваёй віне, напрыклад, у Польшчу імпартуюцца вялікія  колькасці нямецкай бульбы па 20 грошаў. У крамах бульба прадаецца па 2-3 злотых - гэтак не павінна быць.

Фермеры не перакрываюць дарог, а запавольваюць рух. Трактары выехалі на дарогі ў 41 месцы па ўсёй Польшчы. Найбольшыя цяжкасці кіроўцаў чакаюцца ў Заходнепаморскім ваяводстве.

 Пратэст будзе працягвацца да 14 снежня.

IAR/яс