Беларуская Служба

Лічба ўкраінскіх уцекачоў, якія атрымалі польскі асабісты нумар PESEL, дасягнула 1 млн чалавек

25.04.2022 20:17
Бюро Высокага камісара па справах уцекачоў прагназуе, што неўзабаве на тэрыторыі Еўрасаюза можа быць нават 7 млн уцекачоў з Украіны.
Liczba ukraińskich uchodźców wojennych, którzy otrzymali w Polsce numer PESEL, przekroczyła 1 milion
Liczba ukraińskich uchodźców wojennych, którzy otrzymali w Polsce numer PESEL, przekroczyła 1 milionPazargic Liviu/Shutterstock

Лічба ўкраінскіх уцекачоў, якія атрымалі польскі асабісты нумар PESEL, дасягнула 1 млн чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павал Шэфернакер.

Паводле яго слоў, сярод агульнай групы бежанцаў найбольш жанчын, маладзейшых за 65 гадоў, і дзяцей ды моладзі. Яны складаюць амаль 93% ад агулу ўцекачоў. Толькі 3,8% – гэта мужчыны ва ўзросце 18-65 гадоў, і 3,4% – гэта жанчыны і мужчыны, старэйшыя за 65 гадоў.
З 24 лютага, калі Расія напала на Украіну, Польшча прыняла 2 млн 944 тыс. украінскіх бежанцаў (паводле інфармацыі Памежнай службы на 25 красавіка 2022 году).

Бюро Высокага камісара па справах уцекачоў прагназуе, што неўзабаве на тэрыторыі Еўрасаюза можа быць нават 7 млн уцекачоў з Украіны.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведаміла, што больш за 2 млн украінскіх дзяцей сталі бежанцамі. Падлічана, што кожную хвіліну 55 дзяцей з Украіны становяцца ўцекачамі.

вс